«Гуканне вясны» ў Еўрапейскай штаб-кватэры ААН


27 кастрычніка 2017 г. у Еўрапейскай штаб-кватэры ААН, г. Жэнева (Швейцарыя), адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Гуканне вясны», у ходзе якога міжнароднай супольнасці была прадстаўлена выстава «Спадчына Беларусі», аб матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадыне нашай краіны. Мерапрыемства было арганізавана Фондам «Культурная спадчына і сучаснасць» сумесна з Інстытутам культуры Беларусі і Пастаянным прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Выстава мела мэтай распаўсюджванне ведаў аб культурных здабытку Беларусі, якімі мы можам ганарыцца і якія вылучаюць наша спадчына сярод іншых.

Падчас адкрыцця мерапрыемства ў Палацы Нацый ААН праходзіў фестываль «Гуканне вясны» з элементамі беларускіх вясновых традыцый. Фальклорны гурт «Ветах» кафедры этналогіі і фальклору БДУ культуры і мастацтваў пазнаёміў з вясновымі абрадамі, песнямі і традыцыйнымі танцамі.

Да адкрыцця выставы Фондам «Культурная спадчына і сучаснасць» быў падрыхтаваны ілюстраваны буклет «Жывая спадчына Беларусі» аб беларускіх абрадах і святах, рамёствах, традыцыйных выканальніцкіх мастацтвах, міфалогіі і светапоглядзе.

Спонсарам мерапрыемства стала кампанія «Japan Tobacco International. S&D».