Міжнародная канферэнцыя «Нацыянальныя культуры ў міжкультурнай камунікацыі» – 2021


З 8 па 9 красавіка 2021 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальныя культуры ў міжкультурнай камунікацыі», арганізаваная кафедры культуралогіі (факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ).

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:

  1. Нацыянальныя культуры і міжкультурныя адрозненні;
  2. Нацыянальная гісторыка-культурная спадчына ў сучаснай цывілізацыі;
  3. Антрапалагічныя і псіхалагічныя аспекты міжкультурнай камунікацыі;
  4. Сучасныя культурныя індустрыі і мэнеджмент у сферы культуры;
  5. Педагагічныя аспекты культуралагічнай адукацыі і камунікацыі;
  6. Нацыянальныя формы літаратуры, мастацтва, дызайну ў міжкультурным узаемадзеянні;
  7. Узаемадзеянне культур ва ўмовах глабалізацыі і сацыякультурнай дыферэнцыяцыі;
  8. Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый;
  9. Сучасныя медыя ў культуры і міжкультурнай камунікацыі.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў у верасні 2021 г.