11 і 12 красавіка 2019 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальныя культуры ў міжкультурнай камунікацыі», арганізаваная кафедрай культуралогіі (факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ) і Фондам «Культурная спадчына і сучаснасць».
Асноўныя напрамкі канферэнцыі:
- Нацыянальныя культуры і міжкультурныя адрозненні;
- Парадыгмы аховы культурнай і прыроднай спадчыны;
- Нацыянальная культурная спадчына ў сучаснай цывілізацыі;
- Антрапалагічныя і псіхалагічныя аспекты міжкультурнай камунікацыі;
- Сучасныя культурныя індустрыі і менеджмент у сферы культуры;
- Педагагічныя аспекты культуралагічнага адукацыі і камунікацыі;
- Нацыянальныя формы літаратуры, мастацтва, дызайну ў міжкультурным узаемадзеянні;
- Узаемадзеянне культур ва ўмовах глабалізацыі і сацыякультурнай дыферэнцыяцыі;
- Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый;
- Сучасныя медыя ў культуры і міжкультурнай камунікацыі.
12 красавіка ў рамках канферэнцыі адбылася лекцыя гасцявога прафесара кафедры эканамічнай інфарматыкі пры ўдзеле кафедры культуралогіі Роберта Экхарта (Універсітэт штата Агаё (ЗША)), прысвечаная пытанням міжкультурнай камунікацыі і даследаваннях культуры (Cultural Studies) і экскурсія па Верхнім горадзе, якую правяла архітэктар, член праўлення Фонду Тамара Леанідаўна Матыль.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў у верасні 2019 г.