Праект «Гардарыкі» – гарады Беларусі


Праект “Гардарыкі” рэалізаваны Фондам у 2019-2020 гг. у рамках Праграмы ўдзелу ЮНЕСКА. Яго мэта — акумуляваць веды пра гарады Беларусі ў іх культурным, геаграфічным, аксіялагічным сэнсах; раскрыць магчымасці іх турыстычна-рэсурснай базы; прадставіць інфармацыю аб фарміраванні і трансфармацыі назваў гарадоў у гістарычнай прагрэсіі.

“Гардарыкі” — гэта інтэрактыўны вэб-дадатак (карта), які можна выкарыстоўваць як даведнік ці як інструмент для вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны і турыстычных магчымасцей беларускіх гарадоў. На сённяшні дзень у ім атрымліваецца інфармацыя аб 60 гарадах і мястэчках, якія ў сярэднявеччы атрымалі Магдэбургскае права, мелі свой герб і карысталіся адпаведнымі выгодамі і свабодамі. Пазнаёміцца з інфармацыяй можна на сайце: www.gardariki.by