Праект COMUS


З 2015 па 2017 гг. Рэспубліка Беларусь удзельнічала ў праекце COMUS (урбаністычныя стратэгіі гістарычных гарадоў, арыентаваныя на супольнасці), які ініцыявалі Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы ў рамках праграмы па развіцці культуры Усходняга партнёрства. Дзейнасць па праекце ажыццяўлялася ў партнёрстве з арганізацыяй гарадоў сусветнай спадчыны ў Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

Праект COMUS уяўляе сабой працэс навучання і тэставання інавацыйных мадэляў планавання, якія спрыяюць вырашэнню практычных задач у малых і сярэдніх гістарычных гарадах. Ён меў 4 стадыі свайго развіцця.

На працягу 1-ай стадыі – папярэдняй (з лістапада 2015 г. па сакавік 2016 г.) вывучаліся асноўныя праблемы і шляхі развіцця сістэмы аховы спадчыны Рэспублікі Беларусь на нацыянальным і мясцовым узроўнях, быў падрыхтаваны нацыянальны даклад аб развіцці сістэмы аховы спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама вызначаны пілотны горад праекта – Мсціслаў, Магілёўская вобласць.

На 2-ой стадыі праекта – стадыі планавання (з красавіка па снежань 2016 г.) было распрацавана папярэдняе тэхнічнае апісанне культурнай спадчыны горада і створаны План кіравання спадчынай г. Мсціслава на перспектыву да 2025 г. На праектнай стадыі (са студзеня па чэрвень 2017 г.) было створана пяць тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў, два інвестыцыйных праекта для г. Мсціслава па рэвіталізацыі культурнай спадчыны, відэафільм і буклет па выніках праекта.