Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць» заснаваны 18 красавіка 2014 г. як некамерцыйная грамадская арганізацыя (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 05 \ 0073, выдадзенае Упраўленнем юстыцыі Мінскага гарвыканкама ад 18. 04. 2014 г.)

Асноўнай мэтай дзейнасці Фонду з’яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці Беларусі.
Многія праекты Фонду ажыццяўляюцца ў супрацоўніцтве з вядучымі беларускімі ўстановамі і арганізацыямі культуры, сярод якіх Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Музей гісторыі горада Мінска, Беларускі Фонд культуры, Беларускі камітэт ІКАМОС і ІКОМ, а таксама ў партнёрстве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.
Задачы Фонда:
- папулярызацыя лепшых практык і сучасных методык у сферы захавання культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці;
- падтрымка сучасных праектаў, праграм і мерапрыемстваў культурнай і адукацыйнай накіраванасці, заснаваных на павазе да спадчыны Рэспублікі Беларусь і яе гісторыі;
- зацвярджэнне міжнародных стандартаў дзейнасці ў сферы культуры і захавання культурнай спадчыны;
- падтрымка таленавітай моладзі і прафесіяналаў у сферы захавання спадчыны і музейнай дзейнасці.
