Семінар па інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны з удзелам супольнасцей


3 сакавіка 2021 г. у Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці адбыўся семінар на тэму ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны з удзелам супольнасцей. Фасілітатарамі былі: Сташкевіч Ала Барысаўна, дырэктар Фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» і Алена Тадэўшаўна Каліноўская, вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў, адміністратар сайта «Жывая спадчына Беларусі”. Таксама вопытам па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны падзяліўся Выскварка Сяргей Георгіевіч, загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры. Удзельнікі — прадстаўнікі розных арганізацый і ўстаноў культуры Мінскай вобласці.

Фотаздымкі для публікацыі зроблены супрацоўнікамі аддзела традыцыйнай культуры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.