фонд культурная спадчына i сучаснасць
Міжнародны навукова-практычны семінар “Музейным калекцыям – сучасныя лічбавыя тэхналогіі»

Міжнародны навукова-практычны семінар “Музейным калекцыям – сучасныя лічбавыя тэхналогіі» адбыўся ў Мінску 26 – 27 студзеня 2016 г. Ён быў арганізаваны і праведзены Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць» у супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Дзяржаўным музеем ваеннай гісторыі (г. Мінск) і пры фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА.
Асноўная мэта семінара – пазнаёміць беларускую музейную супольнасць з сучаснымі тэхналогіямі стварэння электронных дэпазітарыяў высокаякасных лічбавых копій музейных прадметаў, надаўшы асаблівую ўвагу найбольш цікавым і паспяховым замежным праектах у гэтай галіне, а таксама распрацаваць рэкамендацыі па фарміраванні музейнай палітыкі дыгіталізацыі і архівацыі музейных калекцый Беларусі.

Падчас семінару разглядаліся наступныя праблемы:
• палітыка ў галіне лічбавання і забеспячэння доступу да лічбавага кантэнту матэрыялаў культурнай спадчыны;
• фінансавыя і прававыя аспекты лічбавання;
• лічбавыя архівы, метаданыя і пошукавыя сістэмы;
• новыя сэрвісы і дапаможныя сродкі для карыстальнікаў;
• тэндэнцыі і тэхналогіі прэзентацыі матэрыялаў на сайтах музеяў;
• выкарыстанне і захаванне аблічбаванай культурнай спадчыны.
Па выніках семінара будзе рыхтуецца публікацыя: «Фармаванне і выкарыстанне лічбавых музейных фондаў», якая будзе ўтрымліваць агляд замежных музейных практык па аблічбоўцы музейных калекцый і іх выкарыстання ў адукацыйнай і камунікатыўнай дзейнасці музея, а таксама рэкамендацыі па распрацоўцы палітыкі музеяў Беларусі ў галіне лічбавання і забеспячэння шырокага доступу да музейных баз дадзеных.