фонд культурная спадчына i сучаснасць
Падзеi
Міжнародны навукова-практычны семінар “Музейным калекцыям – сучасныя лічбавыя тэхналогіі»
01.03.2016

Міжнародны навукова-практычны семінар “Музейным калекцыям – сучасныя лічбавыя тэхналогіі» адбыўся ў Мінску 26 – 27 студзеня 2016 г. Ён быў арганізаваны і праведзены Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць» у супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Дзяржаўным музеем ваеннай гісторыі (г. Мінск) і пры фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА.
Асноўная мэта семінара – пазнаёміць беларускую музейную супольнасць з сучаснымі тэхналогіямі стварэння электронных дэпазітарыяў высокаякасных лічбавых копій музейных прадметаў, надаўшы асаблівую ўвагу найбольш цікавым і паспяховым замежным праектах у гэтай галіне, а таксама распрацаваць рэкамендацыі па фарміраванні музейнай палітыкі дыгіталізацыі і архівацыі музейных калекцый Беларусі. Далей

Міжнародны навукова-практычны семінар краін СНД і Балтыі адбыўся 29-31 кастрычніка 2014 г. ў г. Мінску.
17.03.2015

Міжнародны навукова-практычны семінар краін СНД і Балтыі адбыўся 29-31 кастрычніка 2014 г. ў г. Мінску. Арганізатарамі выступілі: Мясцовы фонд “Культурная спадчына і сучаснасць”, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА пры падтрымцы Бюро ЮНЕСКА ў Маскве. У семінары прынялі ўдзел эксперты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Украіны і Літвы. Далей