фонд культурная спадчына i сучаснасць
Пра фонд

ФОНД “КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА І СУЧАСНАСЦЬ”

 

 

Заснаваны 18 красавіка 2014 г. як некамерцыйная грамадская арганізацыя (пасведчанне аб государственнйо рэгістрацыі № 05\ 0073, выдадзенае Упраўленнем юстыцыі Мінскага гарвыканкама ад 18. 04. 2014 г.)

 

Асноўнай мэтай дзейнасці Фонду з’яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці Беларусі.

 

Задачы Фонду:

 

• папулярызацыя лепшых практык і сучасных методык у сферы захавання культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці;

 

• падтрымка сучасных праектаў, праграм і мерапрыемстваў культурнай і адукацыйнай накіраванасці, заснаваных на павазе да спадчыны Рэспублікі Беларусь і яе гісторыі;

 

• зацвярджэнне міжнародных стандартаў дзейнасці ў сферы культуры і захавання культурнай спадчыны;

 

• падтрымка таленавітай моладзі і прафесіяналаў у сферы захавання спадчыны і музейнай дзейнасці.

 

Многія праекты Фонду ажыццяўляюцца у супрацоўніцтве з вядучымі беларускімі ўстановамі і арганізацыямі культуры, сярод якіх Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Музей гісторыі горада Мінска, Беларускі Фонд культуры , Беларускія камітэты ІКАМОС і ІКОМ, а таксама ў партнёрстве з Мністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Сярод замежных партнёраў Фонду – ЮНЕСКА, Савет Еўропы, Шведскі фонд “Культурная спадчына без межаў” і інш.