Адкрыццё выставы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі


25 чэрвеня 2018 г. адбылася ўрачыстасць з нагоды адкрыцця выставы «Спадчына Беларусі» ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, якая была арганізавана пры падтрымцы і актыўным удзеле Фонду «Культурная спадчына і сучаснасць».

Адкрылі выставу міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макей і міністр культуры Ю.П. Бондар. Асноўная мэта выставы – пазнаёміць з дасягненнямі беларускай культурнай і прыроднай спадчыны і пачаць дыялог аб тым, наколькі важна зберагчы і захаваць гэту спадчыну для будучых пакаленняў.

Святкаванне адкрыцця дапоўніў выдатны канцэрт музычнай групы «Ветах».