БЯГУЧЫЯ ПРАЕКТЫ
БЯГУЧЫЯ ПРАЕКТЫ І ПРАГРАМЫ:
У 2019 г. Фонд распачынае праект па старэнню серыі культурна-адукацыйных кейсаў для дзяцей рознага ўзросту па розных аспектах матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны. Кейс будзе ўтрымліваць метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы па аднаму ці серыі заняткаў на пэўную тэму, якія будуць праходзіць у форме навучальнай экскурсіі, інтэрактыўнай лекцыі, квэста, гульні, у адпаведнасці з патрабаваннямі дзіцячай аўдыторыі. У склад кейса будзе ўваходзіць буклет з апісаннем занятка, практычнае кіраўніцтва для настаўніка ці медыятара, інтэрактыўныя матэрыялы (мапы, сцікеры, флаеры і інш.). Для асобных кейсаў таксама плануецца распрацаваць адпаведныя вэб-прылажэнні.
ПадрабязнаУ форме практыкі Фонд праводзіць студэнцкія культуралагічныя даследаванні сумесна з кафедрай культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты засвойваюць навыкі правядзення інтэрв'ю, дакументальнай фотаздымкі, выкарыстоўваюць гэтыя ўменні пры ажыццяўленні праектнай дзейнасці, вынікі якой пазней могуць стаць асновай для напісання курсавых і дыпломных прац. Падчас такіх практык фарміруюцца прафесійныя кампетэнцыі будучых культуролагаў. Найбольш эфектыўнай формай практыкі з'яўляецца летняя школа, падчас якой студэнты могуць выехаць у творчыя экспедыцыі і непасрэдна прычыніцца да жывой тканіны культуры.
ПадрабязнейФонд валодае досыць высокім інтэлектуальным патэнцыялам і прафесійнымі кампетэнцыямі для арганізацыі і правядзення семінараў і канферэнцый па розных аспектах аховы культурнай спадчыны.
ПадрабязнаУ 2019 г. Фонд распачаў новы прает па старэнню базы даных беларускіх рамеснікаў, якія працуюць у рэчышчы традыцыйных ведаў і практык, заснаваных на вопыце папярэдніх пакаленняў.