Падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай спадчыны
Падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі «Пасляваенныя цэнтральныя магістралі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» абмяркоўвалася міжнароднай экспертнай групай на адпаведных семінарах на працягу 2015 -- 2017 гг. Семінары былі падрыхтаваныя і праведзеныя Фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" у супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і нямецкімі партнерамі – Інстытутам кіравання спадчынай (IHM) універсітэта Котбус-Зенфтенберг (BTU CS) (ФРГ) пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міжнароднага дэпартамента (ФРГ ). На семінары абмяркоўваліся актуальныя пытанні падрыхтоўкі намінацыі, адбылася дыскусія аб крытэрыях і атрыбутах аб’ектаў спадчыны і фармуліроўцы Сусветнай універсальнай каштоўнасці. У семінары прымалі ўдзел эксперты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Германіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і грамадскіх арганізацый у галіне аховы культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
На падставе актыўнага абмеркавання падчас дыскусіі былі выпрацаваны рэкамендацыі, накіраваныя на падрыхтоўку дадзенай намінацыі на ўзроўні ўсіх зацікаўленых бакоў.
Падрябязней пазнаёміцца з рэкамендацыямі і іншымі матэрыяламі эксперных сустрэч можна тут.