ПРАЕКТЫ ПРАГРАМЫ
ПРАЕКТЫ I ПРАГРАМЫ
Падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай спадчыны
Падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі «Пасляваенныя цэнтральныя магістралі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» абмяркоўвалася міжнароднай экспертнай групай на адпаведных семінарах на працягу 2015 -- 2017 гг. Семінары былі падрыхтаваныя і праведзеныя Фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" у супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і нямецкімі партнерамі – Інстытутам кіравання спадчынай (IHM) універсітэта Котбус-Зенфтенберг (BTU CS) (ФРГ) пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міжнароднага дэпартамента (ФРГ ). На семінары абмяркоўваліся актуальныя пытанні падрыхтоўкі намінацыі, адбылася дыскусія аб крытэрыях і атрыбутах аб’ектаў спадчыны і фармуліроўцы Сусветнай універсальнай каштоўнасці. У семінары прымалі ўдзел эксперты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Германіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і грамадскіх арганізацый у галіне аховы культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
На падставе актыўнага абмеркавання падчас дыскусіі былі выпрацаваны рэкамендацыі, накіраваныя на падрыхтоўку дадзенай намінацыі на ўзроўні ўсіх зацікаўленых бакоў.
Падрябязней пазнаёміцца з рэкамендацыямі і іншымі матэрыяламі эксперных сустрэч можна тут.
Мсціслаўская кулінарная экспедыцыя
З 9 па 11 жніўня 2017 г. Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць» сумесна з кафедрай культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі кулінарную экспедыцыю ў г. Мсціслаў. Асноўнай мэтай палявога даследвання стаў збор інфармацыі аб традыцыях прыгатавання страў на Мсціслаўшчыне, аб асаблівасціях культуры штодзённасці гэтага рэгіёна. Студэнтамі былі праведзены інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі і сабрана вялікая колькасць матэрыялаў. Падчас экспедыцыі студэнты таксама мелі мажлівасць праслухать лекцыі аб асаблівасцях збора інфармацыі метадамі візуальнай антрапалогіі, унікальнасці драўлянай архітэктуры і аб урбаністычных стратэгіях гістарычных гарадоў. У 2018 г. па вынніках даследавання плануецца выпуск выдання аб кулінарных традыцыях Мсціслава.
Па выніках экспедыцыі была зроблена публікацыя, з якой можна пазнаёміцца тут.
«Гуканне вясны» ў Еўрапейскай штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
27 красавіка 2017 г. у Еўрапейскай штаб-кватэры ААН, г. Жэнева (Швейцарыя), адбылася ўрачыстая імпрэза “Гуканне вясны”, падчас якой міжнароднай грамадскасці была прэзентавана выстаўка "Спадчына Беларусі", якая рапавяла пра матэрыяльную і нематэрыльную спадчыну нашай краіны. Мерапрыемства было арганізавана Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць" сумесна з Інстытутам культуры Беларусі і Пастаянным прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Выстава мела на мэце распаўсюджванне ведаў пра культурныя здабыткі Беларусі, якімі мы можам ганарыцца і якія вылучаюць нашу спадчыну сярод іншых.
Падчас адкрыцця мерапрыемства ў Палацы нацый ААН праходзіў фестываль «Гуканне вясны» з элементамі беларускіх вясновых традыцый. Фальклорны гурт «Ветах» кафедры этналогіі і фальклору БДУ культуры і мастацтваў пазнаёміў з вясновымі абрадамі, спевамі і традыцыйнымі танцам.
Да адкрыцця выставы Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” быў падрыхтаваны ілюстраваны буклет «Жывая спадчына Беларусі», які даў ўяленне пра беларускія абрады і святы, рамёствы, традыцыйныя выканальніцкія мастацтвы, міфалогію і светапогляд.
Спонсарам мерапрыемтва была кампанія "Джапан Табака Інтэрнэшынал ЭсЭндДзі.
Падрабязна з буклетам можна пазнаёміцца тут.
Праект COMUS (Урбаністычныя стратэгіі гістарычных гарадоў, арыентаваныя на супольнасці)
З 2015 па 2017 гг. Рэспублiка Беларусь ўдзельнічала ў праекце COMUS (Урбаністычныя стратэгіі гістарычных гарадоў, арыентаваныя на супольнасці), які ініцыявалі Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы ў рамках Праграмы па развіцці культуры Усходняга партнёрства. Дзейнасць па праекце ажыццяўлялася ў партнёрстве з Арганізацыяй гарадоў Сусветнай спадчыны ў Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.
Праект COMUS уяўляе сабой працэс навучання і тэставання інавацыйных мадэляў планавання, якія спрыяюць вырашэнню практычных задач у малых і сярэдніх гістарычных гарадах. Ён меў 4 стадыі свайго развіцця. На працягу 1-й стадыі – папярэдняй (з лістапада 2015 па сакавік 2016 г.) вывучаліся асноўныя праблемы і шляхі развіцця сістэмы аховы спадчыны Рэспублікі Беларусь на нацыянальным і мясцовым узроўні, была падрыхтаваны Нацыянальны даклад аб развіцці сістэмы аховы спадчыны щ Рэспубліцы Беларусь, а таксама вызначаны пілотны горад праекта – Мсціслаў Магілёўскай вобл. На другой стадыі праекта – стадыі планавання (з красавіка па снежань 2016 г.) было распрацавана папярэдняе тэхнічнае апісанне культурнай спадчыны горада і створаны План кіравання спадчынай г. Мсціслава на перспектыву да 2025 г. На праектнай стадыі (са студзеня па чэрвень 2017 г.) было створана пяць тэхніка-эканамічных абгрунтоўванняў, два інвестыцыйныя праекты для г. Мсціслава па ревіталізацыі культурнай спадчыны, відэафільм і буклет па вынніках праекта.
Падрабязна з матэрыяламі праекта можна пазнаёміцца на адпаведным сайце: https://pjp-eu.coe.int/en/web/comus/mstislav-belarus