Праект COMUS (Урбаністычныя стратэгіі гістарычных гарадоў, арыентаваныя на супольнасці)
З 2015 па 2017 гг. Рэспублiка Беларусь ўдзельнічала ў праекце COMUS (Урбаністычныя стратэгіі гістарычных гарадоў, арыентаваныя на супольнасці), які ініцыявалі Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы ў рамках Праграмы па развіцці культуры Усходняга партнёрства. Дзейнасць па праекце ажыццяўлялася ў партнёрстве з Арганізацыяй гарадоў Сусветнай спадчыны ў Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.
Праект COMUS уяўляе сабой працэс навучання і тэставання інавацыйных мадэляў планавання, якія спрыяюць вырашэнню практычных задач у малых і сярэдніх гістарычных гарадах. Ён меў 4 стадыі свайго развіцця. На працягу 1-й стадыі – папярэдняй (з лістапада 2015 па сакавік 2016 г.) вывучаліся асноўныя праблемы і шляхі развіцця сістэмы аховы спадчыны Рэспублікі Беларусь на нацыянальным і мясцовым узроўні, была падрыхтаваны Нацыянальны даклад аб развіцці сістэмы аховы спадчыны щ Рэспубліцы Беларусь, а таксама вызначаны пілотны горад праекта – Мсціслаў Магілёўскай вобл. На другой стадыі праекта – стадыі планавання (з красавіка па снежань 2016 г.) было распрацавана папярэдняе тэхнічнае апісанне культурнай спадчыны горада і створаны План кіравання спадчынай г. Мсціслава на перспектыву да 2025 г. На праектнай стадыі (са студзеня па чэрвень 2017 г.) было створана пяць тэхніка-эканамічных абгрунтоўванняў, два інвестыцыйныя праекты для г. Мсціслава па ревіталізацыі культурнай спадчыны, відэафільм і буклет па вынніках праекта.
Падрабязна з матэрыяламі праекта можна пазнаёміцца на адпаведным сайце: https://pjp-eu.coe.int/en/web/comus/mstislav-belarus