ФОНД «КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА І СУЧАСНАСЦЬ»

Заснаваны 18 красавіка 2014 г. як некамерцыйная грамадская арганізацыя (пасведчанне аб  дзяржаўнай рэгістрацыі № 05\0073, выдадзенае Упраўленнем юстыцыі Мінскага гарвыканкама ад 18. 04. 2014 г.)

Асноўнай мэтай дзейнасці Фонду з’яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу культурнай спадчыны і  музейнай дзейнасці Беларусі.

Задачы Фонду:

• папулярызацыя лепшых практык і сучасных методык у сферы захавання культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці;
• падтрымка сучасных праектаў, праграм і мерапрыемстваў культурнай і адукацыйнай накіраванасці, заснаваных на павазе да спадчыны Рэспублікі Беларусь і яе гісторыі;
• зацвярджэнне міжнародных стандартаў дзейнасці ў сферы культуры і захавання культурнай спадчыны;
• падтрымка таленавітай моладзі і прафесіяналаў у сферы захавання спадчыны і музейнай дзейнасці.

Многія праекты Фонду ажыццяўляюцца ў супрацоўніцтве з вядучымі беларускімі ўстановамі і арганізацыямі культуры, сярод якіх Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Музей гісторыі горада Мінска, Беларускі Фонд культуры , Беларускія камітэты ІКАМОС і ІКОМ, а таксама ў партнёрстве з Мністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.
Сярод замежных партнёраў Фонду – ЮНЕСКА, Савет Еўропы, Шведскі фонд «Культурная спадчына без межаў», Літоўскі фонд прыроднай спадчыны і інш.