ПАДЗЕІ

18 красавіка 2018 г.  у прэс-цэнтры інфармацыйнага выдання "Аргументы і факты" у г. Мінску адбыўся Круглы стол, прысвечаны праблемам аховы культурнай спадчыны, і арганізаваны пры непасрэдным ўдзеле Фонда "Культурная спадчына і сучаснасць".  У Круглым стале ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, незалежныя эксперты, супрацоўнікі дзяржаўных інстытуцый і сродкаў масавай інфармацыі.  Было адзначана, у прыватнасці, што сфера аховы спадчыны ў Беларусі патрабуе сур'езнага рэфармавання , асабліва ў галіне кіравання і  ажыццяўлення кантрольных функцый.  Матэрыялы Круглага стала  будуць апублікаваныя ў адным з  бліжэйшых выданяў АІФ.