ПАДЗЕІ

Сумесны праект Фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, Беларускага камітэта Міжнароднага Савета Музеяў “ІСОМ”, Інстытута Гёте у Мінску

У красавіку 2019 г. стартуе праект “Музейная Акадэмія”, мэта якога – пашырэнне прафесійных гарызонтаў  рэгіянальных музеяў, узмацненне іх сацыяльнай ролі, знаёмства з лепшымі замежнымі практыкамі. У працэсе рэалізацыі праекта будуць падрыхтаваны 15 трэнераў з ліку музейных супрацоўнікаў Беларусі. Атрыманыя імі веды і вопыт яны могуць выкарыстаць у сваёй прафесійнай дзейнасці, стаўшы своеасаблівымі праваднікамі  ў  музейную прафесію для сваіх калег і  для супрацоўнікаў іншых рэгіянальных музеяў.

На працягу 2019 г у рамках Акадэміі будуць праведзены чатыры  2-х дзённыя cемінары –трэнінгі  па наступных тэмах: культурная памяць і музеі; музейны маркетынг і камунікацыя; праектаванне і дызайн экспазіцый і выставак; адукацыйныя стратэгіі музея. У кастрычніку  2019 г. для групы трэнераў плануецца тыднёвая стажыроўка ў Германію. 

Па завяршэнні праекта адбудзецца міжнародная канферэнцыя па  актуальных праблемах музейнай справы.