ПАДЗЕІ

25 чэрвеня 2018 г.  адбылася  імпрэза  з нагоды адкрыцця выстаўкі "Спадчына Беларусі" " у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, якая  была арганізавана  пры падтрымцы і актыўным удзеле Фонду "Культурная спадчына і сучаснасць.  Адкрылі выстаўку Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макей і Міністр культуры Ю.П. Бондар. Асноўная мэта выстаўкі –  пазнаёміць  са здабыткамі беларускай культурнай і прыроднай спадчыны ды распачаць дыялог, наколькі важна зберагчы і захаваць яе для будучых пакаленняў.

 Імпрэзу адкрыцця дапоўніў выдатны канцэрт музычнага гурта "Ветах".