ПАДЗЕІ

28-29 мая 2018 г. адбылася  вандроўка па новаму турыстычнаму маршруту "Шляхам Вітаўта", які быў ініцыяваны колам беларускіх інтэлектуалаў  і  даследчыкаў, сярод якіх Алесь Лось, музыка, майстар народных музычных інструментаў і гаспадар  сядзібы "Засценак дудара".  Вандроўка праходзіла праз Меднікі, Свіраны, Вільню, Тракай. У Вільні  для  мясцовай беларускай дыяспары Алесь Лось і  музыкі яго капэлы зладзілі выдатны канцэрт  і  лекцыю пра гісторыю беларускай традыцыйнай музыкі.