Стварэнне культурна-адукацыйных кейсаў для дзяцей

У 2019 г. Фонд распачынае праект па старэнню серыі культурна-адукацыйных кейсаў для дзяцей рознага ўзросту па розных аспектах матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны. Кейс  будзе ўтрымліваць метадычныя і  інфармацыйныя матэрыялы па  аднаму ці серыі заняткаў на  пэўную тэму, якія  будуць праходзіць у форме навучальнай экскурсіі,  інтэрактыўнай лекцыі,  квэста, гульні, у адпаведнасці з  патрабаваннямі дзіцячай аўдыторыі. У склад кейса будзе ўваходзіць буклет з апісаннем занятка, практычнае кіраўніцтва для настаўніка ці медыятара, інтэрактыўныя матэрыялы (мапы, сцікеры, флаеры і інш.). Для асобных кейсаў таксама  плануецца распрацаваць адпаведныя вэб-прылажэнні.