What we do
What we do
Mstislavskaya culinary expedition.
З 9 па 11 жніўня 2017 г. Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць» сумесна з кафедрай культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі кулінарную экспедыцыю ў г. Мсціслаў. Асноўнай мэтай палявога даследвання стаў збор інфармацыі аб традыцыях прыгатавання страў на Мсціслаўшчыне, аб асаблівасціях культуры штодзённасці гэтага рэгіёна. Студэнтамі былі праведзены інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі і сабрана вялікая колькасць матэрыялаў. Падчас экспедыцыі судэнты таксама мелі мажлівасць праслухать лекцыі аб асаблівасцях збора інфармацыі ў візуальнай антрапалогіі, унікальнасці драўлянай архітэктуры і аб урбаністычных стратэгіях гістарычных гарадоў. У 2018 г. па вынніках даследавання плануецца выпуск выдання аб кулінарных традыцыях Мсціслава.
Падрыхтаваны і праведзены Фондам у супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і нямецкімі партнерамі – экспертамі з універсітэта Котбус-Зенфтенберг (BTU CS) (ФРГ) і Інстытута кіравання спадчынай (IHM) (ФРГ) пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міжнароднага дэпартамента (ФРГ ).
На семінары абмяркоўваліся актуальныя пытанні падрыхтоўкі даннай намінацыі. Таксама адбылася дыскусія аб крытэрыях і атрыбутах аб’ектаў спадчыны будучай намінацыі і фармуліроўкі Сусветнай універсальнай каштоўнасці.
У семінары прымалі ўдзел эксперты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Германіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і грамадскіх арганізацый у галіне аховы культурнай і прыроднай спадчыны РБ.
На падставе прадстаўленых дакладаў беларускіх і замежных экспертаў, актыўнага абмеркавання выяўленых пытанняў былі выпрацаваны рэкамендацыі, накіраваныя на падрыхтоўку дадзенай намінацыі на ўзроўні ўсіх зацікаўленых бакоў.