ФОНД «КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА І СУЧАСНАСЦЬ»


Заснаваны 18 красавіка 2014 г. як некамерцыйная грамадская арганізацыя (пасведчанне аб государственнйо рэгістрацыі № 05\0073, выдадзенае Упраўленнем юстыцыі Мінскага гарвыканкама ад 18. 04. 2014 г.) Асноўнай мэтай дзейнасці Фонду з’яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці Беларусі.

Задачы Фонду:

• папулярызацыя лепшых практык і сучасных методык у сферы захавання культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці;
• падтрымка сучасных праектаў, праграм і мерапрыемстваў культурнай і адукацыйнай накіраванасці, заснаваных на павазе да спадчыны Рэспублікі Беларусь і яе гісторыі;
• зацвярджэнне міжнародных стандартаў дзейнасці ў сферы культуры і захавання культурнай спадчыны;
• падтрымка таленавітай моладзі і прафесіяналаў у сферы захавання спадчыны і музейнай дзейнасці.


Многія праекты Фонду ажыццяўляюцца у супрацоўніцтве з вядучымі беларускімі ўстановамі і арганізацыямі культуры, сярод якіх Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Музей гісторыі горада Мінска, Беларускі Фонд культуры , Беларускія камітэты ІКАМОС і ІКОМ, а таксама ў партнёрстве з Мністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Сярод замежных партнёраў Фонду – ЮНЕСКА, Савет Еўропы, Шведскі фонд «Культурная спадчына без межаў» і інш.

Учредители Фонда

Гліннік Вадзім Васільевіч

Старшыня Фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”,
Архітэктар-рэстаўратар,
 

Сташкевіч Ала Барысаўна

Дырэктар Фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”