Філіял кафедры культуралогіі БДУ


28 снежня 2017 г. на базе Фонду «Культурная спадчына і сучаснасць» быў створаны філіял кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філіял будзе спрыяць развіццю навукова-даследчых кампетэнцый студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Культуралогія», укараненню вынікаў навуковых даследаванняў у адукацыйны працэс, а таксама дасць магчымасць ажыццяўляць навуковыя палявыя даследаванні ў сферы культуры.