Круглы стол у «Аргументах і фактах»


18 красавіка 2018 г. у прэс-цэнтры інфармацыйнага выдання «Аргументы і факты» ў г. Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны праблемам аховы культурнай спадчыны, і арганізаваны пры непасрэдным удзеле Фонда «Культурная спадчына і сучаснасць».

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, незалежныя эксперты, супрацоўнікі дзяржаўных інстытутаў і сродкаў масавай інфармацыі.

Было адзначана, у прыватнасці, што сфера аховы спадчыны ў Беларусі патрабуе сур’ёзнага рэфармавання, асабліва ў галіне кіравання і ажыццяўлення кантралюючых функцый. Матэрыялы круглага стала будуць апублікаваны ў адным з бліжэйшых выдадзены АіФ.