Мсціслаўская кулінарная экспедыцыя


З 9 па 11 жніўня 2017 г. Фонд «Культурная спадчына і сучаснасць» сумесна з кафедрай культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі кулінарную экспедыцыю ў г. Мсціслаў. Асноўнай мэтай палявога даследавання стаў збор інфармацыі аб традыцыях прыгатаваня страў на Мсціслаўшчыне і асаблівасцях культуры штодзённасці гэтага рэгіёну. Студэнтамі былі праведзены інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі і сабрана вялікая колькасць матэрыялаў. Падчас экспедыцыі студэнты таксама мелі магчымасць паслухаць лекцыі пра асаблівасці збору інфармацыі метадамі візуальнай антрапалогіі, унікальнасці драўлянай архітэктуры і аб урбаністычных стратэгіях гістарычных гарадоў. У 2018 г. па выніках даследавання плануецца выпуск выдання аб кулінарных традыцыях Мсціслава.