Музейная акадэмія – 2019


Сумесны праект Фонда «Культурная спадчына і сучаснасць», Беларускага камітэта Міжнароднага Савета Музеяў «ІСОМ», агенства Tradicia History Service (Германія) і Інстытута Гётэ ў Мінску, які рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Сёння музеі выконваюць функцыю сваеасаблівага маста паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю. У сувязі з гэтым музейныя спецыялісты павінны быць у роўнай ступені кампетэнтнымі ва ўсіх сферах сваёй дзейнасці: праектаванні і арганізацыі выставак, кіраванні калекцымі, музейнай інтэрпрэтацыі і адукацыі, а таксама ў музейным маркетынгу і менэджменце. Важнае значэнне мае абмен вопытам і супрацоўніцтва з замежнымі калегамі. Толькі такім чынам музеі могуць стаць платформай для сацыяльнага дыялогу і камунікацыі.

У рамках Музейнай акадэміі з красавіка па снежань 2019 г. у абласных гарадах Беларусі паспяхова прайшлі трэнінгі і практычныя семінары з удзелам беларускіх і нямецкіх экспертаў; адбылася пяцідзённая стажыроўка 22 беларускіх музейных спецыялістаў у Германію, падчас якой яны наведалі нямецкія музеі і абмяняліся вопытам з нямецкімі калегамі. Музейная акадэмія складалася з 4-х модулей (па два дні кожны), якія былі прысвечаны наступным тэмам:

– Музеі і культура памяці;

– Музейны маркетынг і турызм;

– Канцэптуалізацыя і дызайн выставак;

– Музейная камунікацыя.

На завяршэнне ў Мінску адбыўся сімпозіўм па актуальных праблемах музейнай дзейнасці, на якім прысутнічалі вядучыя спецыялісты музеяў, гісторыкі, культуролагі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і Германіі.