Музейным калекцыям – сучасныя лічбавыя тэхналогіі


Міжнародны навукова-практычны семінар «Музейным калекцыям – сучасныя лічбавыя тэхналогіі» адбыўся ў Мінску 26 – 27 студзеня 2016 г. Ён быў арганізаваны і праведзены Фондам «Культурная спадчына і сучаснасць» у супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА , Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Дзяржаўным музеем ваеннай гісторыі (г.Мінск) і пры фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА.

Асноўная мэта семінара – пазнаёміць беларускую музейную супольнасць з сучаснымі тэхналогіямі стварэння электронных дэпазітарыяў высакаякасных лічбавых копій музейных прадметаў, надаўшы асаблівую ўвагу найбольш цікавым і паспяховым замежным праектам у гэтай галіне, а таксама распрацаваць рэкамендацыі па фарміраванні музейнай палітыкі дыгіталізацыі і архівацыі музейных калекцый Беларусі.

У ходзе семінара разглядаліся наступныя праблемы:

  • палітыка ў галіне лічбавання і забеспячэння доступу да лічбавага кантэнту матэрыялаў культурнай спадчыны;
  • фінансавыя і прававыя аспекты аблічбоўкі;
  • лічбавыя архівы, метададзеныя і пошукавыя сістэмы;
  • новыя сэрвісы і дапаможныя сродкі для карыстальнікаў;
  • тэндэнцыі і тэхналогіі прэзентацыі матэрыялаў на сайтах музеяў;
  • выкарыстанне і захаванне аблічбаванай культурнай спадчыны.

Па выніках семінара падрыхтавана Публікацыя: «Фарміраванне і выкарыстанне лічбавых музейных фондаў», якая змяшчае агляд замежных музейных практык па аблічбоўцы музейных калекцый і іх выкарыстання ў адукацыйнай і камунікатыўнай дзейнасці музея, а таксама рэкамендацыі па распрацоўцы палітыкі музеяў Беларусі ў галіне аблічбоўкі і забеспячэння шырокага доступу да музейных баз даных.