Падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі ў спіс Сусветнай спадчыны


Падрыхтоўка серыйнай транснацыянальнай намінацыі «Пасляваенныя цэнтральныя магістралі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» абмяркоўвалася міжнароднай экспертнай групай на адпаведных семінарах на працягу 2015-2017 гг.

Семінары былі падрыхтаваны і праведзены Фондам «Культурная спадчына і сучаснасць» у супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і нямецкімі партнёрамі – Інстытутам кіравання спадчынай (IHM) універсітэта Котбус-Зенфтенберг (BTU CS) (ФРГ) пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міжнароднага дэпартамента (ФРГ).

На падставе актыўнага абмеркавання падчас дыскусіі былі выпрацаваны рэкамендацыі, накіраваныя на падрыхтоўку дадзенай намінацыі на ўзроўні ўсіх зацікаўленых бакоў.